ҽ

Масавы ўдзел католікаў Кітая ў анлайн набажэнствах з Ватыкана

Сотні, а затым і тысячы кітайскіх каталікоў сачылі за ранішнімі св. Імшамі, якія Папа цэлебраваў у прамым эфіры з капліцы Дома св. Марты падчас некалькіх тыдняў каранціну, выкліканага пандэміяй COVID-19.

Пачынаючы з першай трансляцыі 27 сакавіка 2020 г., – “адзінокай” малітвы Францішка на плошчы св. Пятра, – а затым з 30 сакавіка, калі ранішнія набажэнствы сталі трансліравацца праз сацыяльныя сеткі, колькасць праглядаў з Кітая павялічылася з 280 у першы дзень да некалькіх тысяч у наступныя дні, дасягаючы максімуму па нядзелях.

Св. Імшы з ватыканскай капліцы перадаваліся праз самы папулярны кітайскі сэрвіс – Wechat, які шырока выкарыстоўваецца людзьмі старэйшага ўзросту. Мабільны дадатак прапаноўваў карыстальнікам таксама сінхронны пераклад, неабходны для разумення пропаведзі Пантыфіка.

Такім чынам, абмежаванні, звязаныя з каронавірусам, не перашкодзілі Касцёлу ў Кітаі адчуваць сябе цесна звязаным з Папам, а яго пастве - далучыцца да Святога Айца ў малітве аб вызваленні свету ад крызісу пандэміі.

21 мая 2020, 13:23