ҽ

01887_LORETO1995.jpg

40-годдзе першага візіту Яна Паўла ІІ у Афрыку

Францішак узгадаў першы візіт Яна Паўла ІІ у Афрыку і падкрэсліў яго гістарычнасць. Сорак гадоў таму, 10 мая 1980 года, Пантыфік распачаў сваё блізкае знаёмства з кантынентам.

“Св. Ян Павел II агучыў крык насельніцтва Сахеля, моцна выпрабаванага засухай”, - нагадаў Францішак і падтрымаў маладых людзей, якія сёння рэалізуюць ініцыятыву “Laudato Si’ Alberi”, мэта якой у тым, каб пасадзіць як мінімум мільён дрэў у рэгіёне Сахель і ператварыць яго ў частку “Вялікай зялёнай афрыканскай сцяны”.

“Маю надзею, што многія возьмуць прыклад салідарнасці з гэтых маладых людзей”, - сказаў Папа падчас сустрэчы з вернікамі на марыйнай малітве.

10 мая 2020, 12:21