ҽ

ddddddddddddd.jpg

Малітва перад Турынскай плашчаніцай у Вялікую суботу

Турынская Архідыяцэзія на поўначы Італіі абвясціла, што ў Вялікую суботу арцыбіскуп Чэзарэ Назілья ўзначаліць малітву ў капліцы архікатэдры св. Яна Хрысціцеля, дзе захоўваецца Турынская плашчаніца.

Набажэнства будзе трансліравацца ў прамым эфіры на італьянскім тэлебачанні і ў інтэрнэце.

Турынская плашчаніца – гэта льняное палатно, якім, паводле традыцыі, пасля смерці на крыжы было абвіта цела Хрыста. Характар і размяшчэнне слядоў на ёй адпавядаюць апісанню ран Збаўцы ў Евангеллі. Плашчаніца вельмі рэдка выстаўляецца для публічнага ўшанавання.

Падчас візіту ў Турын у 2010 г. Бэнэдыкт XVI назваў Турынскую плашчаніцу “іконай Вялікай суботы”.

06 красавіка 2020, 11:19