ҽ

24-ore_editedAEM.jpg

“24 гадзіны для Пана” 2020 – “Адпускаюцца табе грахі твае”

Святы Пасад заклікае вернікаў ва ўсім свеце прыняць удзел у ініцыятыве “24 гадзіны для Пана”. Сёлета яна пройдзе 20-21 сакавіка пад дэвізам: “Адпускаюцца табе грахі твае” (Лк 7, 48).

Галоўная літургія ў рамках акцыі пройдзе 20 сакавіка ў базыліцы св. Пятра, і ўзначаліць яе папа Францішак. Бясплатныя білеты для ўдзелу ў ёй можна замовіць на сайце Папскай рады па новай евангелізацыі, што з’яўляецца галоўным арганізатарам і каардынатарам ініцыятывы.

Першыя “24 гадзіны для Пана” прайшлі ў 2013 г. Сутнасць акцыі ў тым, каб у кожнай дыяцэзіі ў свеце прынамсі адзін касцёл заставаўся адчыненым бесперапынна на працягу 24 гадзін, каб усе, хто жадае, мелі магчымасць правесці час у малітве і паспавядацца.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 лютага 2020, 14:36