ҽ

vatican-pope-audience-1527069482781.jpg

Пройдзе 14-ы Чэмпіянат свету па футболе сярод духавенства

8 сакавіка 2020 г. пачнецца 14-ы Чэмпіянат свету па футболе сярод духавенства “Clericus Cup”. У спаборніцтвах прымуць удзел святары і семінарысты, якія навучаюцца ў рымскіх універсітэтах.

Дэвіз сёлетняга чэмпіянату – “Бог і гол” (God & Gol). На прэс-канферэнцыі 27 лютага будуць прадстаўлены 16 каманд, якія складаюцца з духавенства некалькіх дзясяткаў краін. Падчас яе таксама пройдзе жараб’ёўка групавога этапу. Сёлета спаборніцтвы адбываюцца пры падтрымцы каталіцкага руху “Рыцары Калумба”, якія адзначаюць 100-годдзе сваёй працы ў Рыме.

Гісторыя чэмпіянату бярэ пачатак у 2007 г., а яго стваральнікам з’яўляецца кардынал Тарчызіа Бэртонэ, былы Дзяржсакратар Яго Святасці. Сёння спаборніцтвы арганізуе італьянскі Centro Sportivo Italiano ў супрацоўніцтве з Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця, Папскай радай па культуры і Італьянскай Канферэнцыяй Біскупаў. Часцей за ўсіх уладальнікам Кубка станавілася каманда Папскага калегіума "Урбаніяна", якая трыумфавала чатыры разы.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 лютага 2020, 12:42