ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Першая сустрэча каталіцкага і праваслаўнага епіскапатаў Аўстрыі

У Аўстрыі 4 лістапада 2019 г. упершыню прайшоў сумесны пленарны сход каталіцкіх і праваслаўных біскупаў краіны. Перад ім каталіцкі епіскапат сустрэўся з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Бэленам.

Экуменічная асамблея, якая прайшла ў палацы арцыбіскупа Вены, стала часткай восеньскай чатырохдзённай пленарнай сустрэчы Канферэнцыі Біскупаў на чале з кардыналам Крыстафам Шонборнам. Яна складалася з дзвюх частак. Пасля сумеснай дыскусіі каталіцкага і праваслаўнага епіскапатаў адносна важных для абедзвюх Цэркваў пытанняў, вечарам у грэка-праваслаўным саборы Вены прайшлі экуменічныя Нешпары. Сумесная сесія завяршылася ўрачыстым прыёмам у грэка-праваслаўнага Мітрапаліта Арсенія (Кардамакіса), старшыні праваслаўнага епіскапату.

Каталіцкія біскупы працягваюць сваю пленарную асамблею ў кляштары Лааб ім Вальдэ. Важным пунктам стане абмеркаванне вынікаў Сінода па Амазоніі, у якім удзельнічаў кардынал Шонборн. Восеньская сустрэча завершыцца 7 лістапада.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 лістапада 2019, 13:23