ҽ

Кардынал Серхіа Обэсо Рывэра Кардынал Серхіа Обэсо Рывэра 

Памёр кардынал Серхіа Обэсо Рывэра

Увечары 11 жніўня 2019 г. на 88-м годзе жыцця памёр мексіканскі кардынал Серхіа Обэсо Рывэра, арцыбіскуп-эмерыт архідыяцэзіі Халапа.

Обэсо Рывэра нарадзіўся 31 кастрычніка 1931 г. у горадзе Халапа. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, абараніўшы доктарскую дысертацыю ў галіне тэалогіі. Яго святарскае пасвячэнне адбылося 31 кастрычніка 1954 г. Пасля вяртання ў Мексіку 17 гадоў працаваў у вышэйшай духоўнай семінарыі, у тым ліку на пасадзе рэктара. 29 ліпеня 1971 г. атрымаў біскупскую сакру і ўзначаліў дыяцэзію Папантлы. 18 студзеня 1974 г. быў прызначаны арцыбіскупам Упэны, а праз пяць гадоў – арцыбіскупам Халапы. У 1982 г. быў абраны старшынёй біскупскай канферэнцыі Мексікі. У 2007 г. Бэнэдыкт XVI прыняў яго адстаўку ад пастырскага кіравання архідыяцэзіяй па прычыне ўзросту. На кансісторыі 28 чэрвеня 2018 г. Францішак узвёў іерарха ў годнасць кардынала.

На сённяшні дзень Калегія кардыналаў складаецца з 216 іерархаў, з якіх 119 – гэта выбаршчыкі.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 жніўня 2019, 14:49