ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кітай: два новыя біскупы з папскім мандатам

28 жніўня 2019 г. – праз два дні пасля пасвячэння біскупа Цзыніна – ў Кітаі атрымаў сакру паводле папскага мандату другі іерарх. Ім стаў мансеньёр Стэфан Сюй Хунвэй, каад’ютар дыяцэзіі Ханчжоў.

Навіна была пацверджана кіраўніком Залы Друку Матэа Бруні, які адзначыў, што пасвячэнне адбылося ў рамках Часовага пагаднення паміж Святым Пасадам і Кітайскай Народнай Рэспублікай, якое было падпісана ў Пекіне 22 верасня 2018 г.

У дыяцэзіі Ханчжоў налічваецца каля 30 тыс. каталіцкіх вернікаў, якім служаць 40 святароў. Доўгі час мясцовы Касцёл быў падзелены на дзве супольнасці – падпольную і афіцыйную, з двума рознымі біскупамі. Перад смерцю Яна Паўла II яны прымірыліся.

Першым біскупам, які атрымаў пасвячэнне пасля заключэння Пагаднення, стаў 54-гадовы Антоній Яо Шунь. 26 жніўня 2019 г. ён пачаў кіраваць дыяцэзіяй Цзынін ва Унутранай Манголіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 жніўня 2019, 14:19