ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал пра каталіцызм у Кітаі: змены будуць адбывацца павольна

Па словах прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, пасля падпісання пагаднення паміж Святым Пасадам і Кітаем у 2018 г. змены будуць адбывацца павольна, што адпавядае кітайскай традыцыі.

Так адбывалася ў часы імперыі, такі стыль атрымала ў спадчыну і Кітайская Народная Рэспубліка, заўважыў кардынал Фернанда Філоні. Ён падкрэсліў, аднак, што пасля прыблізна 60 гадоў закрытасці з боку Камуністычнай партыі адбыліся вялікія змены ў працэдуры прызначэння біскупаў, на якія Папа і Святы Пасад раней не мелі ўплыву. Іерарх назваў гэта гістарычнай падзеяй і выказаў перакананне, што дыялог працягнецца і прынясе з цягам часу плён.

Сваім меркаваннем ватыканскі кардынал падзяліўся ў інтэрв’ю каталіцкаму штотыднёвіку “Popolo”, прысвечанаму італьянскаму кардыналу Чэльса Кастанціні, які ў ХІХ ст. быў Апостальскім дэлегатам у Кітаі. Менавіта дзякуючы яму і папу Бэнэдыкту XV кітайцы паступова пачалі разумець, што самі павінны стаць місіянерамі краіны. У выніку сёння мы бачым велізарную вернасць католікаў незалежна ад палітыкі ўрада, скіраванай супраць Касцёла, Пантыфіка і каталіцкай веры. Пасля эры Мао Цзэдуна каталіцкую супольнасць пераследавалі не столькі за веру ў Хрыста – каталіцызм быў нават адной з пяці прызнаных кітайскай канстытуцыяй рэлігій – колькі за вернасць каталіцкасці і Папу, - звярнуў увагу кардынал Філоні.

Кардынал Фернанда Філоні
Кардынал Фернанда Філоні

Часовае пагадненне паміж Святым Пасадам і Кітаем, падпісанае 22 верасня 2018 г., дазволіла Пантыфіку прызначаць біскупаў у кожнай дыяцэзіі краіны. Аднак, гэта павінна рабіцца “ў дыялогу” з уладамі КНР, якія прадстаўляюць кандыдатаў. Да гэтага часу дыяцэзіі мелі па два біскупы: адзін быў вызначаны ўладамі, другі – паводле папскай намінацыі. Гэта прывяло да расколу сярод вернікаў, адна частка якіх уваходзіла ў “афіцыйны” Касцёл, прызнаны ўладамі, а другая належала да структур, прызнаных Святым Пасадам. Трэба нагадаць, што афіцыйныя дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Кітаем былі разарваны ў 1951 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 жніўня 2019, 12:27