ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак падтрымаў рашэнне італьянскага біскупа

Папа Францішак пацвердзіў рашэнне пастыра дыяцэзіі Іск’я, які адабраў прывілей прадстаўляць кандыдатаў у мясцовыя пробашчы ў двух муніцыпалітэтаў гэтага італьянскага вострава.

Справа тычыцца парафій св. Віта ў Форыё і св. Марыі Магдалены ў Казамічола, над якімі мясцовыя муніцыпалітэты да гэтага мелі “патранаж”. Ён заключаўся ў тым, што ў абмен на будаўніцтва і ўтрыманне касцёлаў у мінулым яны прадстаўлялі біскупу трох прэтэндэнтаў на пробашча, з якіх ён павінен быў выбраць аднаго.

Біскуп Пьетра Ланьезэ палічыў прывілей “патранажу” анахранічным у святле вучэння Другога Ватыканскага Сабору аб адносінах паміж Касцёлам і дзяржавай. Яго падтрымала пераважная большасць дыяцэзіяльных святароў.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 жніўня 2019, 11:29