ҽ

Благаслаўлёная Марыя Гвадалупэ Орціс дэ Ландасуры Благаслаўлёная Марыя Гвадалупэ Орціс дэ Ландасуры 

Святы Айцец пра новую благаслаўлёную з Opus Dei

Францішак заклікаў хрысціянскіх жанчын браць прыклад з новай іспанскай благаслаўлёнай. На гэта ён звярнуў увагу 19 мая 2019 г. падчас сустрэчы з вернікамі на марыйнай малітве.

“Учора ў Мадрыдзе была абвешчана бласлаўлёнай Марыя Гвадалупэ Орціс дэ Ландасуры, свецкая верніца з Opus Dei, якая з радасцю служыла братам, сумяшчаючы выкладчыцкую дзейнасць і прапаведаванне Евангелля. Яе сведчанне з’яўляецца прыкладам для хрысціянскіх жанчын, занятых у грамадскай сферы і навуковых даследаваннях”, - сказаў Папа.

Марыя Гвадалупэ Орціс дэ Ландасуры скончыла хімічны факультэт Цэнтральнага Універсітэта ў Мадрыдзе. Там жа атрымала ступень доктара навук. Ва ўзросце 27 гадоў, пасля размовы з Хасэмарыя Эскрыва, вырашыла, як адна з першых жанчын, далучыцца да Opus Dei. Вяла апостальскую працу спачатку ў розных гарадах Іспаніі, а ў 1950 г. пераехала ў Мексіку, каб там распачаць місію Персанальнай прэлатуры.

Беатыфікацыйны працэс Марыі Гвадалупэ доўжыўся з лістапада 2001 г. 8 чэрвеня 2018 г. Францішак ухваліў дэкрэт аб прызнанні цуду праз яе заступніцтва, што і адкрыла шлях да беатыфікацыі. Жанчына стала першай з свецкіх членаў Opus Dei вынесенай да хвалы алтароў.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 мая 2019, 12:23