ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік да католікаў Кітая: быць сведкамі любові і братэрства

Францішак выказаў блізкасць кітайскім католікам і заклікаў іх быць сведкамі любові і братэрства. Адмысловы заклік ён скіраваў падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 22 мая 2019 г. у Ватыкане.

Пантыфік нагадаў, што 24 мая будзе адзначацца свята Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў, якая асаблівым чынам ушаноўваецца ў Кітаі, у санктуарыі Маці Божай з Шэшан, недалёка ад Шанхая.

“Гэта радасная нагода дае мне магчымасць выказаць асаблівую блізкасць і любоў усім католікам у Кітаі, якія, пасярод штодзённых цяжкасцей і выпрабаванняў, трываюць у веры, надзеі і любові. Дарагія вернікі ў Кітаі, няхай наша Нябесная Маці, дапаможа вам усім быць сведкамі любові і братэрства, захоўваючы вас заўсёды паяднанымі ў супольнасці Паўсюднага Касцёла. Малюся за вас і благаслаўляю вас”, - запэўніў Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 мая 2019, 12:55