ҽ

Кардынал Марк Уэле Кардынал Марк Уэле 

Кардынал: Касцёл Паўсюдны – не сума ці федэрацыя мясцовых

Сінадальнасць – гэта не арганізацыйная структура, але інтымная камунія з Богам, якую дэманструюць праз бачнае сведчанне, - сказаў кардынал Марк Уэле.

Ватыканскі іерарх прыняў удзел у пасяджэнні Лацінаамерыканскай Біскупскай Рады (CELAM) у гандурасскім Тэгусігальпу.

Прэфект Кангрэгацыі па справах біскупаў нагадаў словы Францішка пра неабходнасць місійнага навяртання і ўсеагульнай прыхільнасці на карысць абвяшчэння Евангелля. Практычным аспектам сінадальнасці з’яўляецца агульны шлях у веры, сустрэча з іншымі культурамі, бескампраміснасць адносна ментальнасці і ідэалогіі свету, - звярнуў увагу кардынал Уэле.

Паўсюдны Касцёл не з’яўляецца ні сумай, ні федэрацыяй мясцовых Касцёлаў або вынікам іх камуніі, а рэчаіснасцю, якая папярэднічае кожнаму з партыкулярных Касцёлаў, - падкрэсліў кардынал-прэфект. Ён рэкамендаваў епіскапатам выходзіць за рамкі сваіх абмежаванняў і цаніць кансэкраванае жыццё і лідараў сярод свецкіх вернікаў у рамках іх кампетэнцыі, і ў прыватнасці жанчын.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 мая 2019, 10:40