ҽ

Папа Францішак Папа Францішак 

Папа пазбавіў духоўнага сану двух чылійскіх біскупаў

Папа пазбавіў духоўнага сану двух чылійскіх іерархаў: арцыбіскупа Ла-Серэна на пенсіі Франсіска Хасэ Кокса Унэуса і біскупа Ікіке на пенсіі Марка Антоніа Ардэнэса Фэрнандэса.

13 кастрычніка 2018 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што ў абодвух выпадках былі ўжыты нормы, якія ўтрымліваюцца ў Апостальскім лісце “Sacramentorum Sanctitatis Tutela”. Яны прадугледжваюць пазбаўленне духоўнага сану, як наступства злоўжыванняў адносна непаўналетніх.

Рашэнне, якое Пантыфік прыняў 11 кастрычніка 2018 г., не дапускае апеляцыі.

Кангрэгацыя Веравучэння ўжо паінфармавала зацікаўленыя бакі праз іх настаяцеляў, у месцах іх прабывання. Франсіска Хасэ Кокс Унэус, будучы членам Шанштацкага руху, працягне належыць да яго.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 кастрычніка 2018, 13:26