ҽ

Рэстаўраваная Капліца Турынскай Плашчаніцы Рэстаўраваная Капліца Турынскай Плашчаніцы 

Пасля 20 гадоў рэстаўрацыі адчынена капліца Турынскай Плашчаніцы

27 верасня 2018 г., пасля 20 гадоў рэстаўрацыі адчыніла дзверы капліца Турынскай Плашчаніцы. У ноч з 11 на 12 красавіка 1997 г. пажар знішчыў твор Гварына Гварыні амаль цалкам.

Прылеглая да архікатэдры Турына, барочная пабудова, архітэктарам якой быў Гварына Гварыні, з 1694 г. служыла сховішчам ільняной тканіны, якая нясе на сабе вобраз Укрыжаванага.

У ноч з 11 на 12 красавіка 1997 г. пажар знішчыў капліцу амаль цалкам. Аднак аднаму з пажарных удалося звычайнай кувалдай разбіць куленепрабівальнае шкло. Спазніся ён на хвіліну, і Плашчаніцу не атрымалася б выратаваць. Цудоўная тканіна з тых часоў захоўвалася ў запоўненым інертным газам ахоўным кантэйнеры ў бакавой капліцы сабора.

Да паўторнага адкрыцця капліцы Музей Плашчаніцы праводзіць выставу арыгіналаў першых фатаграфій палатна. Дзякуючы фотапласцінкам, датаваным 1898 г., стала магчымым ператварыць цьмяны негатыўны вобраз на Плашчаніцы ў выразнае аблічча Хрыста.

У мэтах належнага захавання і бяспекі, Турынскую Плашчаніцу памерам 4,27 на 1,11 метры рэдка паказваюць у арыгінале. Наступная публічная выстава запланавана на 2025-ы Святы юбілейны год.

У пятніцу і суботу ў Турыне пройдзе закрытая канферэнцыя для спецыялістаў, прысвечаная хрысціянскай рэліквіі і месцу яе захавання.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 верасня 2018, 14:40