ҽ

Арцыбіскуп Дублінскі Дзіармайд Марцін Арцыбіскуп Дублінскі Дзіармайд Марцін 

У Дубліне чакаюць непасрэдных слоў Папы на тэму злоўжыванняў

Арцыбіскуп Дублінскі Дзіармайд Марцін чакае, што падчас візіту ў Ірландыю Францішак будзе непасрэдна казаць пра сексуальныя злоўжыванні духавенства.

Святы Айцец наведае краіну 25 і 26 жніўня 2018 г., каб прыняць удзел у IX Сусветнай сустрэчы сем’яў.

“Не дастаткова сказаць: “Прабачце”. Структуры, якія далі магчымасць або палегчылі злоўжыванні, павінны быць зламаныя, і зламаная назаўжды”, - сказаў іерарх, звяртаючыся да сітуацыі, калі настаяцелі злачынцаў хавалі іх чыны, імкнучыся абараніць сябе.

Мітрапаліт дадаў, што Папа не зможа адказаць на ўсе пытанні, якія нехта можа задаць адносна гэтай справы, але спадзяецца, што Францішак звернецца непасрэдна да тэмы злоўжыванняў.

“Найноўшая гісторыя Касцёла ў Ірландыі ўтрымлівае моманты рэальнай цемры. Нам патрэбны Касцёл святла; святла, якое выкрывае цемру такой, якой яна ёсць; святла, якое не змогуць патушыць ці здушыць механізмы хавання і самаапраўдання”, - сказаў арцыбіскуп Марцін за некалькі дзён да візіту Пантыфіка ў Дублін.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 жніўня 2018, 12:56