ҽ

Верніца падчас беатыфікацыі бл. Марыі Фэлісіі ад Езуса Сакрамэнтальнага Верніца падчас беатыфікацыі бл. Марыі Фэлісіі ад Езуса Сакрамэнтальнага 

Пантыфік падкрэсліў сведчанне парагвайскай благаслаўлёнай

Святы Айцец падкрэсліў сведчанне новай парагвайскай благаслаўлёнай і заклікаў моладзь наследаваць прыклад яе веры і жыцця.

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 24 чэрвеня 2018 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Францішак заўважыў, што ў Парагваі адбылася беатыфікацыя сястры Марыі Фэлісіі ад Езуса Сакрамэнтальнага, з Ордэну Кармэлітанак Босых.

“Жывучы ў першай палове ХХ стагоддзя, яна з энтузіязмам далучылася да руху “Каталіцкая акцыя”, апекавалася старымі людзьмі, хворымі і вязнямі. Гэты багаты апостальскі досвед, які падтрымліваўся штодзённай Эўхарыстыяй, прывёў яе да пасвячэння Пану. Яна памерла ў 34-гадовым узросце, у спакоі прымаючы хваробу. Сведчанне гэтай маладой благаслаўлённай з’яўляецца заклікам да ўсіх юнакоў і дзяўчат, асабліва парагвайскіх, каб пражыць жыццё з велікадушнасцю, спакоем і радасцю”, - сказаў Папа.

Урачыстую беатыфікацыйную св. Імшу, якая 23 чэрвеня 2018 г. прайшла ў парагвайскім горадзе Асунсьён, узначаліў прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, кардынал Анджэла Амата. 

Відэасюжэт аб новай благаслаўлёнай
Навіна ў фармаце аўдыё
24 чэрвеня 2018, 14:11