ҽ

Папа падчас візіту ў канцэнтрацыйны лагер "Аўшвіц-Біркенаў" Папа падчас візіту ў канцэнтрацыйны лагер "Аўшвіц-Біркенаў" 

Пантыфік: нельга забыць аб трагедыі Халакосту

Нельга забыць пра ахвяр Халакосту, заўважыў Папа з нагоды канцэрта ў Берлінскай філармоніі, падчас якога прагучала сімфонія “Пакуты нявінных”, прысвечаная трагедыі яўрэйскага народу.

Падзея прайшла ў рамках святкавання 40-годдзя прысутнасці у нямецкай сталіцы руха “Неакатэхуменальны шлях”. Аўтарам сімфоніі з’яўляецца яго сузаснавальнік, Кіка Аргуэла. У выкананні музычнага твору прынялі ўдзел каля 200 прафесійных музыкантаў і спевакоў. Некаторыя партыі спяваў сам Аргуэла. Асобныя юдэйскія малітвы былі выкананы лейпцыгскім рабінам.

“Гэта сімфонія, укаранёная ў традыцыі і натхнёная біблійным Плачам, нагадавае пра шматлікіх ахвяр Халакосту. Ніколі не павінен знікнуць успамін пра жудаснае насілле Халакосту, пра невымоўны боль і знішчэнне народу. Гэта пастаяннае папярэджанне ўсім нам, каб прыкладалі намаганні на карысць прымірэння, узаемаразумення і любові да “старэйшых братоў”, яўрэяў, а таксама да жыцця, прысвечанага пакутуючым, бедным і ўсім, хто глыбока прагне збаўлення”, - гаворыцца ў пасланні, скіраваным за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.

Перад канцэртам, у Берлінскай каталіцкай акадэміі адбылася прэзентацыя нямецкага перакладу кнігі “Нататкі” (Anotaciones), у якой змешчаны дзённікавыя запісы Кіка Аргуэлы за 1988-2014 г.

9 чэрвеня 2018 г. арцыбіскуп Хайнер Кох, пастыр Берлінскай архідыяцэзіі, цэлебраваў урачыстую Эўхарыстыю з нагоды 40-годдзя прысутнасці “Неакатэхуменальнага шляху” ў сталіцы Германіі. У цяперашні час у васьмі з берлінскіх парафіяў дзейнічаюць пятнаццаць суполак гэтага руху.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 чэрвеня 2018, 12:42