ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Увесь епіскапат і 500 святароў на папскай Эўхарыстыі ў Жэневе

На св. Імшу, якую Францішак узначаліць 21 чэрвеня 2018 г. у Жэневе, прыедуць усе члены Канферэнцыі Біскупаў Швейцарыі.

Аб сваім удзеле ў літургіі абвясцілі таксама больш за 500 святароў і дыяканаў, у асноўным з Швейцарыі, паведамляе партал kath.ch прэс-службы дыяцэзіі Лазана-Жэнева-Фрыбург. Апроч швейцарскіх іерархаў, у папскай Эўхарыстыі будуць удзельнічаць тры біскупы з Францыі. У агульнай складанасці была размеркавана 41 тыс. бясплатных уваходных білетаў для вернікаў.

Францішак прыбудзе з аднадзённым візітам у Жэневу 21 чэрвеня 2018 г. з нагоды 70-га юбілею заснавання Сусветнай Рады Цэркваў. Яго праграмай прадугледжаны: сустрэча з Прэзідэнтам Швейцарыі, экуменічная малітва, а затым сустрэча ў Цэнтры Сусветнай Рады Цэркваў з казаннем і прамовай Святога Айца, урачысты абед у Экуменічным інстытуце ў Босэ.

Св. Імша для мясцовай каталіцкай супольнасці пройдзе ў Палацы кангрэсаў і выстаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 чэрвеня 2018, 14:36