ҽ

Чылійскія біскупы на сустрэчы з Папам у катэдры Сант'яга ў студзені 2018 г. Чылійскія біскупы на сустрэчы з Папам у катэдры Сант'яга ў студзені 2018 г. 

Чылійскі епіскапат: словы Папы ўспрымем з усёй пакорай

У Гэтыя дні ў адным з памяшканняў ватыканскай Залы Паўла VI адбываецца спецыяльная сустрэча Святога Айца з епіскапатам Чылі.

У ёй прымаюць удзел 31 дыяцэзіяльны і дапаможны біскуп і 3 біскупы-эмерыты. Размовы носяць абсалютна канфідэнцыйны характар. Францішка суправаджае прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў, кардынал Марк Уэле.

Напярэдадні сустрэчы з Папам генеральны сакратар епіскапату, біскуп Фернанда Рамас, і пастыр дыяцэзіі Сан-Бернарда, біскуп Хуан Ігнасіа Гансалес сустрэліся з журналістамі. Першы іерарх нагадаў, што Святы Айцец паклікаў чылійскі епіскапат у Ватыкан, каб разам зрабіць высновы з дакладу спецыяльнага папскага пасланніка, які нядаў вярнуўся з Чылі, а таксама вызначыць неабходныя меры для аднаўлення адзінства і справядлівасці.

Іерарх паведаміў, што гаворка ідзе пра злоўжыванні, звязаныя з уладай, сумленнем і сексуальным насіллем, якія мелі месца ў апошнія дзесяцігоддзі ў Касцёле ў Чылі, а таксама пра механізмы, якія прывялі ў некаторых выпадках да хавання злачынстваў і грубай нядбайнасці адносна ахвяр.

Другі момант заключаецца ў абмене высновамі, якія Пантыфік зрабіў пасля азнаямлення з дакладам свайго спецпасланніка, арцыбіскупа Чарльза Шыклуны. Трэцяя справа – агульная адказнасць усіх біскупаў за злоўжыванні і ўвядзенне неабходных змен, каб падобныя выпадкі ніколі не мелі месца ў будучыні.

“[Наша стаўленне – гэта, перш за ўсё, боль і сорам]”

- прызнаўся біскуп Рамас .

Ён падкрэсліў, што чылійскі епіскапат будзе прасіць прабачэння. “З усёй пакорай мы будзем слухаць тое, што скажа нам Папа. Гэта вельмі важная падзея для аднаўлення Касцёла ў Чылі”, - дадаў генеральны сакратар епіскапату лацінаамерыканскай краіны.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 мая 2018, 14:17