Папа ўзначаліць перадачу сімвалаў СДМ з Лісабона ў Сеул
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, адзначаецца 39-ы Сусветны дзень моладзі. Сёлета ён пройдзе на ўзроўні мясцовых Касцёлаў. Святы Айцец абраў яго тэмай радок з Кнігі прарока Ісаі: "Тыя, хто спадзяецца на Пана, пабягуць і не стомяцца” (40, 31).
Пасля заканчэння Імшы ў базіліцы святога Пятра ў прысутнасці Папы пройдзе традыцыйная перадача сімвалаў СДМ – Крыжа моладзі і абраза Маці Божай Salus Populi Romani – ад партугальскай дэлегацыі карэйскай. Гэта дасць пачатак іх трохгадовай пілігрымцы да Сеула. Падарожжа мае асаблівае значэнне, паколькі будзе праходзіць пераважна ў нехрысціянскіх краінах.
У ватыканскай базіліцы будуць прысутнічаць дэлегацыя са 100 партугальскіх маладых людзей на чале з Патрыярхам Лісабона, дэлегацыя са 100 карэйскіх маладых людзей на чале з арцыбіскупам Сеула, а таксама рымская моладзь. Падчас літургіі чытанні і малітва вернікаў прагучаць на розных мовах, дары да алтара прынясуць маладыя людзі з пяці кантынентаў.