Ватыкан атрымаў новую карэту хуткай ад Мальтыйскага ордэна
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Урачыстая цырымонія перадачы адбылася 22 лістапада 2024 года ля Губернатарата Дзяржавы Ватыкан. Дэлегацыю ўзначалілі Вялікі магістр Ордэна Фра Джон Данлап і Вялікі гаспітальер Фра Алесандра дэ Франчысіс. З боку Ватыкана прысутнічалі кардынал Фернанда Вергес Альсага і сястра Рафаэла Петрыні, а таксама прадстаўнікі ватыканскай Дырэкцыі аховы здароўя і гігіены.
Як падкрэсліў Джон Данлап, гэта падзея яшчэ больш умацавала супрацоўніцтва са Святым Пасадам і Папам Францішкам, але галоўнае – яна пацвердзіла харызму і місію Ордэна, якія заўсёды будуць накіраваныя на служэнне бедным, патрабуючым і справам веры.
Акрамя перадачы медыцынскага аўтамабіля, Мальтыйскі ордэн падрыхтаваў больш за 2 тысячы валанцёраў з 20 краін, якія будуць служыць у медыцынскіх пунктах пры чатырох галоўных базіліках Рыма на працягу ўсяго Юбілейнага года. У кожнай медыцынскай брыгадзе будзе ўрач, медсястра і два ратаўнікі.
Алесандра дэ Франчысіс адзначыў, што Ордэн таксама працягвае дапамагаць ахвярам насілля і канфліктаў, у прыватнасці жыхарам Сектара Газа і Бэтлеема, а таксама ахвярам паводкі ў Валенсіі. Дапамога ажыццяўляецца праз валанцёраў і падтрымку існуючых медыцынскіх структур.