Polyedrum: афіцыйны часопіс Дыкастэрыі па культуры і адукацыі
Аляксандр Панчанка - Pope
Выданне будзе публікавацца адзін раз у год у выглядзе манаграфічнага зборніка. Першы нумар прысвечаны тэме множнага інтэлекту. У ім змешчаны адзінаццаць артыкулаў, абраных з навуковых публікацый вядучых каталіцкіх навучальных і культурных устаноў з усяго свету.
“У свеце, які змяняецца і фрагментуецца, нам патрэбны множныя інтэлекты, які будуць спрыяць гармоніі паміж розумам, рукамі і сэрцам і падрыхтуюць нас усіх не да эпохі, у якой мы будзем “чужынцамі паўсюль”, як кажа дэвіз цяперашняй біенале, але будзем пакліканы будаваць магчымасці для прызнання, што мы Fratelli tutti – Усе браты”, - сказаў падчас прэзентацыі часопіса кардынал Жазэ Таленціна дэ Мэндонса, прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі.
Polyedrum адрасаваны шырокай аўдыторыі чытачоў. Кожны яго нумар будзе афармляцца адным сусветна вядомым мастаком. Першы быў рэалізаваны Порціяй Звавахерай, мастачкай з Зімбабвэ, працы якой выстаўлены на Венецыянскай біенале, а таксама экспанаваліся на многіх іншых прэстыжных міжнародных выставах.