ҽ

Касцёл Святой Сям’і ў Газе Касцёл Святой Сям’і ў Газе 

На Сінодзе пройдзе збор ахвяраванняў для насельніцтва Газы

7 кастрычніка 2024 года, у Дзень посту і малітвы ў інтэнцыі міру, удзельнікі Сінода Біскупаў атрымаюць магчымасць зрабіць канкрэтны жэст міласэрнасці для насельніцтва Газы. Яны правядуць збор ахвяраванняў для каталіцкай парафіі Святой Сям’і ў Газе.

Марыя Валодзіна - Pope

Аб правядзенні збору сродкаў паведаміў папскі элемазінарый, прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні, кардынал Конрад Краеўскі. Мерапрыемства пройдзе ў другой палове дня перад пачаткам сінадальнай сесіі ў Зале Паўла VI. Іерарх сам будзе збіраць ахвяраванні, каб неадкладна накіраваць іх у Газу для дапамогі насельніцтву, якое пакутуе ад вайны і голаду.

Парафія, пра якую неаднаразова згадваў Францішак, служыць прытулкам для людзей розных канфесій. Сам Пантыфік штодня тэлефануе пробашчу, аргенцінскаму святару Габрыэлю Раманэлі, каб падтрымаць яго і супольнасць, якая гуртуецца вакол касцёла.

"Святы Айцец прасіў нас сёння быць асабліва еднымі ў малітве. Маліцца, пасціцца, прасіць аб міры для ўсяго свету. Але малітва і пост не абыходзяцца без міласціны, якая павінна быць ахвярай, таму што мы адмаўляемся ад чагосьці ўласнага, дзеля тых, хто ў патрэбе ці можа памерці", - гаворыцца ў камюніке Апостальскай элемазінарыі.

"Элемазінарый просіць быць добра падрыхтаванымі!” - гаворыцца ў паведамленні.

07 кастрычніка 2024, 14:07