ҽ

Паола Руфіні, прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні, прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі 

Руфіні: чалавечая камунікацыя патрабуе мудрасці сэрца

Добрая камунікацыя грунтуецца на чалавечнасці, а не на алгарытмічным разліку. Яна садзейнічае дыялогу, культуры сустрэчы і клопату пра агульны дом, - падкрэсліў Паола Руфіні.

Аляксандр Панчанка - Pope

Прэфект Дыкастэрыі па справах камунікацыі скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў ІІ Асамблеі Касцельнай Канферэнцыі Амазоніі (CEAMA), якая з 23 па 26 жніўня 2024 года прайшла ў бразільскім горадзе Манаус.

Руфіні заўважыў, што камунікацыя павінна “яднаць тое, што падзелена” і быць “узаемным дарам”, які ўзнікае ў выніку адносін, устаноўленых “размаўляючы, слухаючы і разумеючы адзін аднаго”, дарам, які “злучае ў адзінае нашы адметнасці, робіць нас членамі адзін аднаго, адлюстроўвае тое, як усё ўзаемазвязана”.

Кіраўнік ведамства Святога Пасаду перакананы, што для пераадолення “каланізатарскага нашэсця сродкаў масавай інфармацыі” важна “камунікацыя, якая зыходзіць ад сэрца, якое не закамянела” і якое дазваляе нам рабіць крокі “на шляху будавання лепшага свету”. Таму яна павінна грунтавацца на чалавечнасці і садзейнічаць дыялогу, культуры і клопату пра агульны дом.

Асамблея Касцельнай Канферэнцыі Амазоніі была заснавана ў 2020 годзе. Структура стала плёнам Сінода Біскупаў па Амазоніі, якія прайшоў у Ватыкане годам раней. У другім пасяджэнні гэтай арганізацыі бралі ўдзел прадстаўнікі Касцёла ў Бразіліі, Балівіі, Калумбіі, Эквадора, Гаяны, Перу, Сурынама, Венесуэла і Французскай Гвіяны.
 

29 жніўня 2024, 12:12