ҽ

Lavori in corso a San Pietro

Завяршылася серыя сінадальных юбілейных сустрэч у Ватыкане

У мінулыя выхадныя завяршылася серыя сінадальных юбілейных сустрэч, арганізаваных у Ватыкане фондам Fratelli Tutti. Ініцыятыва стала адным з этапаў падрыхтоўкі да Юбілею 2025 года.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Апошняя з сустрэч пад назвай Ад справядлівасці да братэрства была прысвечана аднаўленчаму правасуддзю ў барацьбе з насіллем, помстай і вайной, - распавёў Pope ксёндз Франчэска Акета, сакратар Фонду Fratelli Tutti.

“Мы хочам стварыць парадыгму, альтэрнатыўную вайне і насіллю. Таму мэтай сустрэчы было разважанне над мадэллю справядлівасці, заснаванай на адкупленні, якая паходзіць з Бібліі і якую Папа Францішак выразна падтрымлівае”, - падзяліўся святар.

Ён адзначыў, што людзям, якія працуюць у сістэме правасуддзя, важна бачыць, што ёсць не толькі паказальныя пакаранні або помста. “Наш падыход прынцыпова заснаваны на аднаўленні парушаных адносін з намерам забяспечыць будучыню нашага суіснавання. Варта памятаць, што ўсе мы разрываем адносіны, ад сям'і да рэлігійных суполак і краін, і насамрэч мы бачым, што ў свеце адбываецца больш за 50 войнаў. Такім чынам, адкупленне становіцца фундаментальным у гэтым падарожжы. Калі мы не прапануем яго іншым, мы адмаўляем у ім і сабе”, - сказаў суарганізатар сінадальных юбілейных сустрэч, якія прымала ў сябе базіліка святога Пятра, што стане цэнтральным месцам правядзення многіх мерапрыемстваў Святога 2025 Года.
 

05 снежня 2023, 11:32