У Ватыкане абмяркуюць тэму няроўнасці пры лячэнні рака
Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная стратэгіі ліквідацыі фактараў, якія ляжаць у аснове няроўнасці пры тэрапіі, дыягностыцы і прафілактыцы рака, праходзіць у гэтыя дні ў Ватыкане.
Марыя Валодзіна - Pope
Мерапрыемства, арганізаванае Папскай акадэміяй навук і Еўрапейскай акадэміяй анкалагічных навук, адбудзецца 23-24 лютага 2023 года ў Доме Пія IV у Ватыканскіх садах.
Удзельнікі канферэнцыі разгледзяць пытанні лячэння і прафілактыкі рака ў краінах ЕС, а таксама на міжнародным узроўні, у тым ліку ў краінах з нізкім даходам. Прафілактыка і тэрапія рака дэманструюць значныя адрозненні ў розных кутках свету. На форуме абмяркуюць неабходнасць скарачэння і пераадолення няроўнасці пры тэрапіі рака, якая ўзнікае ў тым ліку і ў выніку адсутнасці інавацыйных даследаванняў.
24 лютага 2023, 12:53