Б?яграф?я Ёзэфа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI
Яго бацька, кам?сар пал?цы?, паходз?? са старажытнага сялянскага роду з Па?днёвай Бавары?. Мац? была дачкой рамесн?ка? з Рымстынга ? да шлюбу працавала кухаркай у гатэлях.
Дзяц?нства ? юнацтва Ёзэф правё? у Тра?нштайне, мястэчку ля мяжы з А?стрыяй, за 30 к?ламетра? ад Зальцбурга. У гэтай атмасферы, якую ён сам называ? “моцарта?скай”, атрыма? сваё чалавечае, культурнае ? хрысц?янскае выхаванне.
Гэта бы? нялёгк? перыяд яго юнацтва. Вера ? выхаванне ? сям’? падрыхтавал? яго да цяжкага досведу, як? ён атрыма?, кал? нацысцк? рэжым падтрымл?ва? атмасферу варожасц? да Катал?цкага Касцёла. Малады Ёзэф ста? сведкам таго, як нацысты зб?л? пробашча перад св. ?мшой. Менав?та ? гэтай складанай с?туацы? ён пача? адкрываць прыгажосць ? пра?ду веры ? Хрыста. Фундаментальную ролю ? гэтым мела яго сям’я, якая за?сёды сведчыла пра дабрыню ? надзею, укаранёныя ? свядомай прыналежнасц? да Касцёла. Да верасня 1944 г. Ратцынгер бы? зал?чаны ? дапаможныя супрацьпаветраныя войск?.
З 1946 г. па 1951 г. вывуча? ф?ласоф?ю ? тэалог?ю ? Вышэйшай школе ф?ласоф?? ? тэалог?? ? Фрайз?нгу ? ? Мюнхенск?м ун?верс?тэце. Прэзб?тэрскае пасвячэнне атрыма? 29 чэрвеня 1951 г. ? ?жо праз год ста? выкладчыкам Вышэйшай школы ? Фрайз?нгу.
У 1953 г. абаран?? дактарат па тэалог?? на тэму “Народ ? Божы дом у вучэнн? аб Касцёле св. А?густына”. Праз чатыры гады пад к?ра?н?цтвам вядомага выкладчыка фундаментальнай тэалог?? Готл?ба Зенгена абаран?? дысертацыю на тэму “Тэалог?я г?сторы? св. Банавентуры” ? атрыма? дазвол на выкладанне ва ?н?верс?тэце.
Працягну? сваю выкладчыцкую дзейнасць у Боне – з 1959 па 1963 гг., Мюнстэры – з 1963 па 1966 г.; Цюб?нгене – з 1966 па 1969 гг. У 1969 г. ста? прафесарам дагматык? ? г?сторы? дагматык? ? Рэгенсбургск?м ун?верс?тэце, дзе заня? пасаду в?цэ-рэктара.
З 1962 па 1965 г. у якасц? тэалаг?чнага кансультанта кардынала Ёзэфа Фрынгса, арцыб?скупа Кёльнскага, удзельн?ча? у працы Другога Ватыканскага Сабора. Займа? важныя пасады ? Канферэнцы? Б?скупа? Герман?? ? М?жнароднай тэалаг?чнай кам?с??.
У 1972 г. разам з Гансам Урсам фон Бальтазарам, Анры дэ Любакам ? ?ншым? тэолагам? ён пача? выдаваць тэалаг?чны часоп?с “Communio”.
25 сакав?ка 1977 г. папа Павел VI прызначы? Ратцынгера арцыб?скупам Мюнхенска-Фрайз?нгск?м. Ён ста? першым за 80 гадо? дыяцэз?яльным святаром, якому было даручана к?ра?н?цтва вял?кай баварскай арх?дыяцэз?яй. У якасц? б?скупскага дэв?за ён выбра? словы: “Супрацо?н?к пра?ды”, падкрэсл??шы сувязь пам?ж сваёй папярэдняй навуковай дзейнасцю ? новай м?с?яй. “З ?ншага боку, я выбра? гэты дэв?з, пакольк? ? сучасным свеце тэма пра?ды амаль цалкам ?гнаруецца. Сапра?ды, яна ?спрымаецца як нешта занадта высокае для чалавека, нягледзячы на тое, што ?сё псуецца, кал? пра?да адсутн?чае”, - каза? ён.
Павел VI нада? яму кардынальскую годнасць з тытулярным касцёлам Санта-Марыя-Дэла-Кансалатрычэ-Аль-Ц?бурц?на падчас канс?сторыя, як? прайшо? 27 чэрвеня 1977 г.
У 1978 г. кардынал Ратцынгер прыма? удзел у канклаве, як? праходз?? з 25 па 26 жн??ня, у вын?ку якога бы? выбраны Ян Павел ?. Гэты Папа прызначы? яго сва?м спецыяльным легатам на ??? М?жнародны марыялаг?чны кангрэс, што праходз?? з 16 па 24 верасня ? эквадорск?м Гуаяк?ль. У кастрычн?ку таго ж года ён прыма? удзел у канклаве, на як?м выбрал? Яна Па?ла ??.
Бы? рэлятарам V Звычайнай генеральнай асамбле? С?нода Б?скупа?, якая праходз?ла ? 1980 г. на тэму: “М?с?я хрысц?янскай сям’? ? сучасным свеце” ? Старшынёй-дэлегатам на VI Звычайнай генеральнай асамбле? ? 1983 г. на тэму: “Прым?рэнне ? пакаянне ? м?с?? Касцёла”.
25 л?стапада 1981 г. Ян Павел ?? прызначы? нямецкага ?ерарха ? вядомага тэолага прэфектам Кангрэгацы? Веравучэння, старшынёй Папскай б?бл?йнай кам?с?? ? М?жнароднай тэалаг?чнай кам?с??. 15 лютага 1982 г. кардынал Ратцынгер пак?ну? пастырскае к?ра?н?цтва Мюнхенска-Фрайз?нгскай арх?дыяцэз?яй. 5 красав?ка 1993 г. атрыма? годнасць кардынала-б?скупа субурб?карнай дыяцэз?? Вэлетры-Сэнь?.
Бы? старшынёй Кам?с?? па падрыхто?цы Катэх?з?са Катал?цкага Касцёла, як? выйша? праз шэсць гадо? працы.
6 л?стапада 1998 г. Ян Павел ?? ухвал?? яго абранне в?цэ-дэканам Калег?? кардынала?, а 30 л?стапада 2002 г. – дэканам Калег?? кардынала? з наданнем яму тытула субурб?карнай дыяцэз?? Остыя.
З 13 л?стапада 2000 г. кардынал Ратцынгер ста? ганаровым акадэм?кам Папскай акадэм?? навук.
У Рымскай куры? ён бы? членам Рады Дзяржа?нага сакратарыята па аднос?нах з дзяржавам?, Кангрэгацый: Усходн?х Касцёла?, Божага культу ? дысцыпл?ны сакрамэнта?, па справах б?скупа?, евангел?зацы? народа?, катал?цкай адукацы?, па справах духавенства ? канан?зацы?; Папск?х рада?: спрыяння хрысц?янскаму адз?нству ? культуры; Вышэйшага Трыбунала Апостальскай С?гнатуры; Папск?х кам?с?й: па справах Лац?нскай Амерык?, “Ecclesia Dei”, па ?нтэрпрэтацы? Кодэкса канан?чнага права ? па пераглядзе Кодэкса ?сходняга канан?чнага права.
Сярод яго шматл?к?х л?таратурных опуса? асабл?вае месца займаюць кн?г?: “Уводз?ны ? хрысц?янства” – зборн?к ун?верс?тэцк?х лекцый аб Апостальск?м с?мвале веры, апубл?каваны ? 1968 г.; “Дагмат ? прапаведаванне” (1973 г.) – анталог?я тэкста?, гам?л?й ? разважання?, прысвечаных душпастырству.
Вял?к? рэзананс мела прамова Ратцынгера ? Баварскай акадэм?? на тэму “Чаму я яшчэ ? Касцёле”, у якой, з уласц?вай яму яснасцю, ён сцвердз??: “Тольк? ? Касцёле, а не па-за Касцёлам, магчыма быць хрысц?ян?нам”.
Выйшла шмат ?ншых яго публ?кацый, як?я стал? пунктам апоры для мног?х людзей, асабл?ва для тых, хто хаце? паглыб?ць свае веды ? тэалог??. У 1985 г. выйшла кн?га-?нтэрв’ю “Справаздача аб веры”, а ? 1996 г. – кн?га-?нтэрв’ю “Соль зямл?”. У 70-годдзе кардынала выйшла кн?га “У школе пра?ды”, у якой розныя а?тары адлюстравал? шматл?к?я аспекты яго асобы ? дзейнасц?.
Бэнэдыкт XVI бы? ганаровым доктарам мног?х ун?верс?тэта?: каледжа св. Тамаша ? Па?ла ? амерыканскай Мен?соце; Перуанскага катал?цкага ?н?верс?тэта ? Л?ме; Катал?цкага ?н?верс?тэта ? нямецк?м Айхштэце; Любл?нскага катал?цкага ?н?верс?тэта; Наварскага ?н?верс?тэта ? ?спан??, Рымскага Свабоднага Ун?верс?тэта Найсвяцейшай Мары? Унеба?зятай; Тэалаг?чнага факультэта Вроцла?скага ?н?верс?тэта.