Дырэктар Ватыканск?х музея?: спадзяюся, закрыцця больш не будзе
Аляксандр Амяльчэня - Pope
З 3 мая 2021 г., пасля больш чым па?тарамесячнага перапынку, Музе? зно? адкрыл?ся для публ?к?. Гэта была ?жо трэцяя “пандэм?чная па?за”.
“Мы адкрываемся ? по?най адпаведнасц? з прав?лам? бяспек?, з высокай асцярожнасцю. Ёсць сканер тэмпературы, б?леты трэба бран?раваць праз ?нтэрнэт. Мы паклапац?л?ся пра адпаведны паток наведвальн?ка?, маючы на ?вазе, што ? нас 7 км выставачных маршрута?. Спадзяюся, што гэта было апошняе закрыццё з прычыны пандэм??”, - заяв?ла Барбара Ята.
Дырэктар Ватыканск?х музея? паведам?ла аб адкрыцц? в?ртуальнай выставы, прысвечанай Дантэ, прымеркаванай да 700-годдзя з дня яго смерц?. “Мы прадста?ляем месцы, звязаныя з гэтым найвял?кшым творцам. Сюды ?ваходзяць, м?ж ?ншым, працы Рафаэля. Мастак намалява? Дантэ двойчы: спачатку на Парнасе, сярод паэта? ? мастако?, а потым ? сярод тэолага?, спасылаючыся на яго духо?насць”, - звярнула ?вагу Ята.
З пачатку пандэм?? каронав?руса Ватыканск?я музе? зачынял?ся тройчы: з 9 сакав?ка па 1 чэрвеня 2020 г., з 6 л?стапада 2020 г. па 1 лютага 2021 г. Апошн? вымушаны перапынак трыва? з 15 сакав?ка.