蜜桃交友

Пошук

Айцец Канталамеса абвяшчае казанне ? капл?цы “Redemptoris Mater” Айцец Канталамеса абвяшчае казанне ? капл?цы “Redemptoris Mater” 

Адвэнтавае казанне ? Ватыкане: Бог жывы кажа да нас асаб?ста

Урачыстасць Божага Нараджэння – гэта мост над бясконцай безданню, якой уя?ляецца адлегласць пам?ж нам?, як?я жывём у пэ?ным часе, ? Богам, як? ёсць Вечнасцю.

Пра гэта каза? прапаведн?к Папскага дома, айцец Раньера Канталамеса, падчас свайго трэцяга адвэнтавага казання для Святога Айца ? ?ерарха? Рымскай куры?. Духо?ныя разважанн? прагучал? ран?цай 21 снежня 2018 г. у капл?цы “Redemptoris Mater” ватыканскага Апостальскага палаца.

Напачатку ?тальянск? капуцын працытава? в?зантыйскага багаслова XIV ст. М?колу Кавас?лу, як? п?са?, што пам?ж людзьм? ? Богам узвышаюцца тры муры: прырода (Бог – гэта Дух, чалавек – гэта плоць), грэх ? смерць. Першы бы? абрушаны Божым уцела?леннем Езуса Хрыста, кажа М?кола Кавас?ла, друг? – Яго ?крыжаваннем, трэц? – уваскрасеннем.

“[Так?м чынам, Езус Хрыстус – гэта канчатковае месца сустрэчы Бога жывога ? жывога чалавека. У ?м далёк? Бог ста?ся бл?зк?м, ста?ся Эмануэлем, Богам-з-нам?]”

, - заключы? айцец Канталамеса.

Бог жывы ?жо больш не прама?ляе да нас праз пасрэдн?ка, але асаб?ста, бо Сын – гэта “адлюстраванне Ягонай славы ? вобраз Ягонай сутнасц?” (Гбр 1,3). Цяпер ужо не чалавек шукае Бога жывога, але Бог жывы сыходз?ць на пошук? чалавека, каб пасял?цца ? яго сэрцы. З моманту Нараджэння Хрыста Бога можна сустрэць ? праслав?ць у духу ? пра?дзе, бо Езус кажа: “Кал? хто люб?ць Мяне, той захо?вае слова Маё, ? палюб?ць таго Айцец Мой, ? прыйдзем да яго, ? зроб?м жыллё ? яго” (Ян 14, 23).

“Аднак, што думаць пра тую частку чалавецтва, якая не ведае Хрыста ? Яго Евангелля? Усе гэтыя людз? н?кол? не прыйдуць да Айца?” – задаецца пытаннем прапаведн?к. ? сам жа адказвае: зба?чая ахвяра Езуса – ун?версальная. “? Я, кал? буду ?зняты над зямлёю, ус?х прыцягну да сябе”, - кажа Езус.

“[Бог сц?плы ? справе стварэння ? сц?плы ? справе адкуплення. Хрыстус больш занепакоены тым, каб усе людз? был? зба?леныя, чым тым, ц? ведаюць яны, Хто ?х Збав?цель]”

, - падкрэсл?? айцец Канталамеса.

Езус працягвае аб’я?ляць нам Бога Айца праз Духа Святога. Чалавек, як? хоча разма?ляць з Богам, пав?нен памятаць, што “Божага не ведае н?хто, акрамя Духа Божага” (1 Кар 2, 11). “Бог жывы, у адрозненне ад ?дала?, – гэта Бог, Як? дыхае, ? Дух Святы – Яго дыханне”, - за?важы? прапаведн?к.

Айцец Канталамеса перакананы, што кожнаму, хто ?мкнецца шукаць Бога на старонках кн?г, сярод чалавечых разважання? ц? ? любым ?ншым месцы, акрамя “таямн?чай жыццёвай прасторы”, якой ёсць Дух Святы, трэба прыгадаць словы анёла, прамо?леныя да жанчын, як?я прыйшл? да маг?лы Езуса: “Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых?” (Лк 24, 5).

Па словах прапаведн?ка, варта паглыбляць свае аднос?ны з Духам Святым, бо ад гэтага залежыць нашая бл?зкасць з Богам.

Свае разважанн?, апошн?я ? гэты перыяд Адвэнту, айцец Канталамеса завяршы? сумесным чытаннем разам з ус?м? прысутным? ?ступнага ?ры?ку з Евангелля паводле св. Яна: “На пачатку было Слова, ? Слова было ? Бога, ? Богам было Слова…” (Ян 1, 1), як “г?мн прасла?лення, як? л?ецца з нашых сэрца? на хвалу Найсвяцейшай Тройцы”.

Нав?на ? фармаце а?дыё
21 снежня 2018, 14:03