ҽ

Члены Папскай швейцарскай гвардыі Члены Папскай швейцарскай гвардыі 

Парад былых папскіх гвардзейцаў прайшоў у Швейцарыі

Больш за 200 былых папскіх гвардзейцаў сабраліся 24-25 чэрвеня 2023 года ў Сэньележ’е ў кантоне Юра, на паўночным захадзе Швейцарыі. Яны прыбылі з усёй краіны і прайшлі маршам па вуліцах горада.

Аляксандр Панчанка – Pope

Былыя гвардзейцы прынялі ўдзел у святой Імшы, якую цэлебраваў кардынал Курт Кох, прэфект ватыканскай Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству. Іерарх, які паходзіць з Швейцарыі, таксама браў удзел у парадзе, праехаўшы ў коннай павозцы ў таварыстве цяперашняга камандуючага гвардыяй, палкоўніка Крыстафа Графа.

Былы папскія вайскоўцы збіраюцца на агульнанацыянальны сход кожныя два гады, што дае ім магчымасць сустрэцца зноў, а таксама ўмацоўваць сувязь паміж Швейцарскай гвардыяй і грамадствам.

Таварыства былы гвардзейцаў існуе з 1921 года і было заснавана ў швейцарскім Фрыбургу. Дзейнасць яго трынаццаці рэгіянальных аддзяленняў заключаецца ў прасоўванні Швейцарскай гвардыі, падтрымцы рэкрутацыі і спрыянні захаванню сувязяў паміж былымі аднапалчанамі.
 

26 чэрвеня 2023, 12:32