Франц?шак ф?нансава дапамог сем’ям заг?нулых марако?
Святы Айцец аказа? ф?нансавую дапамогу сем’ям эк?пажа марскога судна “Gulf Livestock 1”, якое ? м?нулым месяцы затанула ? Японск?м моры ? вын?ку тайфуну.
Трагедыя здарылася 2 верасня 2020 г. Грузавы карабель, зарэг?страваны ? Панаме, здзяйсня? рэйс з Новай Зеланды? ? К?тай. Недалёка ад японскага вострава Ас?ма судна трап?ла ? шторм, выкл?каны тайфунам “Майсак”, у яго сапсава?ся рухав?к, у вын?ку чаго яно затанула. На борце знаходз?л?ся 43 члены эк?пажа – 39 ф?л?п?нца?, 2 а?страл?йцы ? 2 новазеландцы. Выратаваць атрымалася тольк? двух марако?.
Папа перада? грошы сем’ям ахвяр катастрофы праз Дыкастэрыю па служэнн? ?нтэгральнаму разв?ццю чалавека ? Апостальск?я нунцыятуры ? кра?нах ?х пражывання. Марская душпастырская служба “Stella maris” гарантуе ?м неабходную духо?ную ? пс?халаг?чную дапамогу, - гаворыцца ? спецыяльным паведамленн? Святога Пасаду.
22 кастрычн?ка 2020, 11:51