Рым: навуковец з Беларус? на форуме аб М?трапал?це Руцк?м
Аляксандр Панчанка - Pope
16 кастрычн?ка 2024 года ? Папск?м грыгарыянск?м ун?верс?тэце распача?ся двухдзённы форум, прысвечаны рол? М?трапал?та К?е?скага Язэпа (?вана ?ос?фа) Руцкага ? рэал?зацы? рашэння? Трыдэнцкага Сабора.
Канферэнцыя, прымеркаваная да 450-годдзя з дня нараджэння гэтага рэл?г?йнага дзеяча, была арган?завана ? супрацо?н?цтве з Укра?нск?м катал?цк?м ун?верс?тэтам ? Пасольствам Л?твы пры Святым Пасадзе. Яна паказвае, што ? касцёльным абна?ленн? XVI-XVII стагоддзя? удзельн?чал? не тольк? катал?цк?я супольнасц? лац?нскага абраду, але таксама ?сходняга, ? гало?нае месца ? гэтым руху займа? М?трапал?т Язэп Руцк?, хоць ён ? знаходз?цца ? ценю свайго славутага сучасн?ка ? паплечн?ка – святога Язафата Кунцэв?ча.
Руцк? бы? адным з самых выб?тных дзеяча? Грэка-Катал?цкай Царквы ? Рэчы Пастал?тай. Ахрышчаны ? кальв?н?сцкай веры, пасля знаёмства з езу?там? ён перайшо? у катал?цтва, а потым далучы?ся да ?сходняга абраду ? ста? рупл?вым апосталам пашырэння ун??, намагаючыся заахвоц?ць да яе не тольк? правасла?ных Вял?кага Княства Л?то?скага, але таксама Маско?скай дзяржавы.
Чалавек з выдатнай е?рапейскай адукацыяй, Язэп Руцк? заснава? Ордэн базыл?яна? – манаскую супольнасць, якая мела самую шырокую сетку манастыро? на тэрыторы? сучаснай Беларус?, а праз сваю акты?ную працу з моладдзю, шматл?к?я школы ? друкарн? аказала значны ?плы? на духо?нае, культурнае ? ?нтэлектуальнае жыццё беларускага народа.
Канферэнцыя ? Папск?м грыгарыянск?м ун?верс?тэце ?ключае чатыры сес??, у рамках як?х асоба ? дзейнасць Руцкага разглядаюцца з розных пункта? гледжання. Першае пасяджэнне было прысвечана б?яграф?чным ? аг?яграф?чным аспектам. З дакладам на гэту тэму выступ?? беларуск? г?сторык Дзян?с Л?сейчыка?, як? пазнаём?? удзельн?ка? форума з вын?кам? даследавання? генеалог??, сям’? ? дзяц?нства Руцкага.
У каментары для Pope навуковец патлумачы?, што на працягу до?гага часу ?снавала вельм? шмат м?фа? адносна ранняга перыяду жыцця М?трапал?та Руцкага. Напрыклад, у мног?х даследаваннях сцвярджаецца, што ? маленстве ён бы? ахрышчаны ? правасла?най царкве, але вывучэнне дакументальных крын?ц, выразна паказвае, што сакрамэнт хросту будучы ?ерарх атрыма? у навагрудск?м кальв?н?сцк?м зборы, згодна з веравызнаннем яго бацько?.
?ншы м?ф датычыць каранё? рэл?г?йнага дзеяча. Пачынаючы з XVII стагоддзя была распа?сюджана верс?я пра тое, што род Руцк?х паходз?? з Маско?скага княства, а на тэрыторыю ВКЛ перасял??ся падчас Л?вонскай вайны. Аднак арх??ныя дакументы дазвол?л? прал?ць святло ? на гэта пытанне ? прыйсц? да высновы, што продк? грэка-катал?цкага ?ерарха пражывал? на тэрыторы? Навагрудчыны як м?н?мум з канца XV стагоддзя. На думку Дзян?са Л?сейчыкава, верс?я пра маско?скае паходжанне можа быць тольк? легендай, прыдуманай пасля смерц? Руцкага, каб спрыяць распа?сюджванню ?н?? на ?сход.
Вывучэнне генеалог?? Руцк?х дазвол?ла зраб?ць яшчэ адну г?потэзу. С?мвалы, змешчаныя на асаб?стых пячатках ? родавым гербе М?трапал?та Язэпа Руцкага, а таксама некаторыя моманты яго б?яграф??, даюць падставы меркаваць, што продк? ?ерарха мел? татарскае паходжанне – прадста?н?к? гэтага народа зда?на пражывал? на тэрыторы? Вял?кага Княства Л?то?скага ? был? неад’емнай часткай яго шматкультурнага ? шматрэл?г?йнага грамадства.
Канферэнцыя не абмежавана тольк? ранн?м перыядам жыцця Язэпа Руцкага. Другая сес?я навуковага форума будзе прысвечана яго рэфарматарскай дзейнасц?, трэцяя – прысутнасц? базыл?яна? з Рэчы Паспал?тай у Рыме, а чацвёртая – дакументальнай спадчыне ? памяц? пра М?трапал?та Руцкага. З дакладам? на гэтыя тэмы на працягу бл?жэйшых двух дзён выступяць даследчык? з навуковых цэнтра? Укра?ны, ?тал??, А?стры?, ЗША, Польшчы, Л?твы, Венгры? ? Герман??. Гэта ? чарговы раз нагадвае пра тое, што г?сторыя Беларус? неадры?на звязана з г?сторыяй ?ншых е?рапейск?х народа?, у якой нашы земляк? пак?нул? свой важны след.