ҽ

Падчас Імшы на Стадыёне імя сэра Джона Гайза ў Порт-Морсбі Падчас Імшы на Стадыёне імя сэра Джона Гайза ў Порт-Морсбі

Анёл Панскі: малітва за мір і справядлівасць для чалавечай сям'і

У нядзелю, 8 верасня 2024 года, Папа завяршыў Імшу на Стадыёне імя сэра Джона Гайза ў Порт-Морсбі малітвай Анёл Панскі. У сваім разважанні ён даручыў шлях Касцёла ў Папуа-Новай Гвінеі і на Саламонавых Астравах апецы Дзевы Марыі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Францішак прасіў Багародзіцу дапамагчы хрысціянам умацаваць еднасць сем'яў, натхніць маладых людзей на прыгожыя і смелыя мары, падтрымаць старэйшых і суцешыць хворых і пакутуючых.

Асаблівую ўвагу Папа надаў просьбе аб міры для ўсіх народаў, у тым ліку для вялікага рэгіёну паміж Азіяй, Акіяніяй і Ціхім акіянам.

Святы Айцец рашуча выказаўся супраць гонкі ўзбраенняў і эксплуатацыі агульнага дома – Зямлі. Ён заклікаў да сустрэчы народаў і культур, а таксама да гармоніі паміж чалавекам і прыродай.

Завяршаючы сваё разважанне, Папа папрасіў Марыю дапамагчы ўсім навярнуцца да Божых планаў міру і справядлівасці на карысць вялікай чалавечай сям'і.
 

08 верасня 2024, 01:39

“Анёл Панскі” – гэта старажытная малітва, якая прамаўляецца тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам, – на ўспамін таямніцы Уцелаўлення.

Кожную нядзелю і ўрачыстасць Папа сустракаецца з вернікамі апоўдні, каб разам памаліцца яе словамі. Звычайна перад гэтым ён звяртаецца да сабраных з кароткім разважаннем, натхнёным літургічнымі чытаннямі, якія Касцёл прызначае на гэты дзень.

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >