蜜桃交友

Пошук

Анёл Панск?: мы не належым н? да якога цэзара гэтага свету

Пра ?сц?ну, што чалавек ? свет належаць Богу, - нагада? Святы Айцец 22 кастрычн?ка 2023 года ? разважанн? перад нядзельнай мал?твай Анёл Панск?.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Франц?шак спасла?ся на фрагмент Евангелля (Мц 22, 15-21), прачытаны ? ХХIX Звычайную нядзелю года А, як? змяшчае сцвярджэнне Хрыста: “Дык аддайце цэзарава цэзару, а Божае – Богу”.

Ён звярну? увагу на тое, што гэтыя словы часта няправ?льна разумеюць, быццам Езус хаце? аддзял?ць м?рское ад духо?нага. Пантыф?к падкрэсл??, што веру нельга аддзял?ць ад жыцця, выкл?ка? грамадства, сацыяльнай справядл?васц? ? пал?тык?. Ён адзначы?, што клопат аб зямным парадку належыць пал?тыцы, грамадск?м ?нстытутам, сацыяльна-эканам?чным працэсам, а задача верн?ка? – клапац?цца аб тым, што ?м даручана: аб захаванн? закона ? справядл?васц? ? сферы працы, аб сумленнай выплаце падатка?, аб ?мкненн? да агульнага дабра.

“У той жа час, аднак, Езус пацвярджае фундаментальную рэча?снасць: што чалавек належыць Богу, увесь чалавек ? кожны чалавек. Гэта азначае, што мы не належым н? да якой зямной рэча?снасц?, н? да якога цэзара гэтага свету. Мы належым Пану ? не можам быць рабам? н?якай зямной улады”, - падкрэсл?? Святы Айцец. “Рэчы гэтага свету належаць цэзару, а чалавек ? сам свет належаць Богу – давайце не забывацца пра гэта!” - звярну?ся ён.

Франц?шак заахвоц?? верн?ка? задумацца аб ная?насц? ?сведамлення таго, “што належым Пану”, не “дазваляць фарм?раваць сябе лог?цы гэтага свету ? ператвараць працу, пал?тыку ? грошы ? ?дала?, як?м трэба пакланяцца”.

Папа заахвоц?? сабраных на плошчы святога Пятра прас?ць Мац? Божую аб дапамозе ? распазнаванн? сваёй годнасц?, годнасц? кожнага чалавека ? павазе да яе.
 

22 кастрычн?ка 2023, 12:38

“Анёл Панск?” – гэта старажытная мал?тва, якая прама?ляецца тройчы на працягу дня – ран?цай, апо?дн? ? вечарам, – на ?спам?н таямн?цы Уцела?лення.

Кожную нядзелю ? ?рачыстасць Папа сустракаецца з верн?кам? апо?дн?, каб разам памал?цца яе словам?. Звычайна перад гэтым ён звяртаецца да сабраных з каротк?м разважаннем, натхнёным л?тург?чным? чытанням?, як?я Касцёл прызначае на гэты дзень.

М?нулая марыйная мал?тва

Увесь кантэнт >