Папа да дабрачынца?: дапамога ?ншым пав?нна быць канкрэтнай
Марыя Валодз?на – Pope
4 жн??ня 2023 года Святы Айцец наведа? сацыяльный цэнтр пры параф?? святога В?нцэнта дэ Поля ? Л?сабоне. Параф?я размешчана ? перыферыйным раёне Сераф?на, дзе пражываюць бедныя сла? насельн?цтва. Пры дабрачынным цэнтры дзейн?чаюць дз?цячы садок, школа, гуртк? для дзяцей ? падлетка?, дом састарэлых, дзённы цэнтр для пажылых людзей ? ?нвал?да?, служба падтрымк? на даму. Верная вучэнню свайго заступн?ка, параф?я святога В?нцэнта дэ Поля служыць людзям, незалежна ад расы, веравызнання, колеру скуры або сацыяльнага класа.
На сустрэчы прысутн?чал? ? сведчыл? прадста?н?к? дабрачынных структур, як?я дапамагаюць будучым мац? ? сем'ям, дзецям ? падлеткам у бядзе, а таксама тым, хто вядзе барацьбу з ракам.
У сваёй прамове Папа падзякава? параф?яльнаму святару ? ?с?м прысутным за ветл?выя словы ? гасц?ннасць. Ён узгада? дэв?з Сусветных дзён моладз?, як? нагадвае аб тым, што Марыя паспяшыла дапамагаць пажылой сваячцы Альжбеце (Лк 1, 39). Святы Айцец адзначы?, што дабрачыннасць з'я?ляецца “крын?цай ? мэтай хрысц?янскага шляху”, ? засяродз?? увагу на некаторых яе аспектах.
Першы аспект – неабходнасць раб?ць дабро разам. Жыць, дапамагаць ? люб?ць разам: малыя разам з дарослым?, здаровыя разам з хворым?. Мы не пав?нны дазваляць хваробе "вызначаць" нашу асобу, таму што мы – не хвароба або праблема. Кожны з нас – ун?кальны, кашто?ны ? святы дар для Бога, хрысц?янскай супольнасц? ? чалавецтва, - адзначы? Пантыф?к.
Друг? аспект – канкрэтныя справы. Папа закл?ка? дабрачынца? дзейн?чаць "тут ? цяпер", клапац?цца пра дэтал?, задавальняць канкрэтныя патрэбы. “Не ?снуе абстрактнай любов?”, - за?важы? Франц?шак, запрашаючы кожнага спытаць сябе, якую любо? ён адчувае: канкрэтную ц? абстрактную? Спытаць сябе, ц? не ба?цца ён працягнуць руку хвораму, ?згою, ц? не шукае "дыстыляванага жыцця", якое ?снуе тольк? ? яго фантаз??. Кольк? дыстыляваных жыцця? праходзяць бясследна, таму што “не маюць ваг?”, - папярэдз?? Папа, дадаючы, што, наадварот, канкрэтная дапамога ?ншым людзям пастаянна спараджае новае жыццё ? натхненне.