ҽ

Крыстафер Джон Трот падчас уручэння даверчых грамат Крыстафер Джон Трот падчас уручэння даверчых грамат 

Пантыфік прыняў новых паслоў Вялікабрытаніі і Германіі

Францішак прыняў на спецыяльнай аўдыенцыі новых паслоў Вялікабрытаніі і Германіі пры Святым Пасадзе.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Прадстаўнік Аб’яднанага Каралеўства Крыстафер Джон Трот уручыў даверчыя граматы на аўдыенцыі 4 верасня 2021 г. 55-гадовы дыпламат з'яўляецца пераемнікам Салі Эксворці. Напярэдадні Папа прыняў даверчыя граматы новага пасла Германіі Бернхарда Котча.

Трот знаходзіцца на дыпламатычнай службе Яе Вялікасці Каралевы з 1993 г. Ён прадстаўляў яе ў М'янме, Японіі і шэрагу афрыканскіх краін. У апошнія гады быў паслом у Паўднёвым Судане. Ён жанаты, у яго двое дзяцей.

51-гадовы Котч змяніў на пасадзе пасла пры Святым Пасадзе 65-гадовага Міхаэля Коха. У родным Рэгенсбургу ён вывучаў гісторыю і паліталогію, праходзіў стажыроўку ў Міністэрстве замежных спраў Германіі. Папярэдняя яго пасада – намеснік кіраўніка канцылярыі канцлера Ангелы Меркель. Нямецкі дыпламат – католік, у яго чацвёра дзяцей.
 

06 верасня 2021, 12:14