Папа падчас “Анёл Панск?”: крыж – адз?ны шлях хрысц?ян?на
Святы Айцец пракаментава? евангельск? ?рывак, у як?м апавядаецца як пасля вызнання Пятром, ад ?мя ?с?х апостала?, веры ? Езуса, як у Мес?ю ? Божага Сына, Хрыстус пача? казаць ?м пра сваю муку (Мц 16,21-27).
Па дарозе ? Ерузалем Ён адкрыта тлумачы? сва?м сябрам тое, што Яго чакае ? святым горадзе: Ён прадвясц?? сваю таямн?цу смерц? ? ?васкрасення, прын?жэння ? хвалы. Ён каза?, што пав?нен будзе “шмат выцерпець ад старэйшын, першасвятаро? ? кн?жн?ка?, ? быць заб?тым, ? на трэц? дзень уваскрэснуць” (Мц 16,21).
Перад абл?ччам перспектывы паразы ? смерц? Езуса на крыжы, Пётр абуры?ся ? сказа?: “Пашкадуй сябе, Пане, няхай не здарыцца гэтага з Табою” (Мц 16,22). Пётр бы? так?м: веры? у Езуса, прагну? ?сц? за ?м, але не прыма? таго, што Яго хвала пралягае праз муку. “Для Пятра ? ?ншых апостала? – але таксама ? для нас! – крыж, гэта штосьц? нязручнае, гэта “скандал”, у той час як Езус л?чыць “скандалам” пазбяганне крыжа, што азначае пазбяганне вол? Айца, м?с??, якую Ён нам даверы? дзеля нашага зба?лення. Таму Езус адказа? Пятру: “Адыдз? ад Мяне, сатана! Ты для Мяне спакуса, бо думаеш не аб тым, што Божае, але аб тым, што чалавечае” (Мц 16,23)”, - нагада? Пантыф?к.
Затым, звяртаючыся да ?с?х, Езус дада?: “Кал? хто хоча ?сц? за Мною, няхай адрачэцца ад сябе ? возьме крыж свой, ? ?дзе следам за Мною” (Мц 16,24). Так?м чынам Ён указвае шлях сапра?днага вучня, паказваючы дзве паставы. “Першая – “адрачэнне ад сябе”. Гэта не значыць павярхо?нае адрачэнне, але навяртанне, перамяненне ? разуменн? кашто?насцей. ?ншая паставы – нясенне ?ласнага крыжа.
Так “нясенне крыжа” станов?цца ?дзелам з Хрыстом у зба?ленн? свету. “Думаючы пра гэта, мы роб?м так, што крыж, як? в?с?ць на сцяне дома, ц? маленьк? крыжык, як? нос?м на грудз?, ператвараецца ? знак жадання далучыцца да Хрыста ? служэнн? з любо?ю братам, асабл?ва самым малым ? ?разл?вым. Крыж – гэта святы знак Божай любов? ? ахвяры Езуса. Ён не пав?нен зводз?цца да аб’екта, як? абараняе ад сурока?, ц? да дэкараты?нага ?прыгожвання.
“Няхай Панна Марыя, з’яднаная са сва?м Сынам аж да Кальвары?, дапаможа нам не скарацца перад абл?ччам выпрабавання? ? пакут, як?я прадугледжвае сведчанне Евангелля для ?с?х нас”, - завяршы? сваё разважанне Святы Айцец.