“Дзец? – гэта надзея”. Франц?шак да самых маленьк?х
Кн?га “Дзец? – гэта надзея” (I bambini sono speranza) была падрыхтавана кс. Антон?а Спадара, гало?ным рэдактарам ?тальянскага езу?цкага часоп?са “La Civiltà Cattolica”. ?люстрацы? раб?ла амерыканск? граф?к Шыры Бойд, якая супрацо?н?чае з “New York Times” ? часоп?сам “American Baby”. Кн?га выйшла ? м?ланск?м выдавецтве “Salani”.
На першых старонках можна прачытаць шчырае прызнанне Святога Айца: “Кал? бачу дз?ця, такое як ты, за?сёды адчуваю ? сэрцы вял?кую надзею”. На старонцы побач змяшчаецца люстэрка, каб маленьк? чытач мог убачыць свой твар.
Франц?шак закл?кае дзяцей быць шчасл?вым?, кал? знаходзяцца побач з ?ншым?, а таксама гуляць, гартуючы камандны дух ? шукаючы дабра ?с?х. Гаворачы пра смутныя моманты, як?я могуць напаткаць у жыцц?, Папа падбадзёрвае: “Езус разумее твае праблемы. Памал?ся ? ц?шын? ? дазволь, каб словы нарадз?л?ся са слёза?”.
Побач з шматл?к?м? простым? малюнкам? змяшчаюцца каротк?я думк? Франц?шка пра важнасць цярп?масц?, вел?кадушнасц?, жыцця ? м?ры ? радасц?. Ён закл?кае дзяцей не баяцца плакаць ? раб?ць дабро, запэ?н?вае ? любов? Бога. “Ты ? я можам зраб?ць Зямлю самым цудо?ным месцам”, - кажа Папа, а таксама нагадвае, што “найлепшы спосаб выйграць канфл?кт – не распачынаць яго”.
“Дзец? – гэта надзея” – не першая кн?га Святога Айца, адрасаваная самым маленьк?м чытачам. У 2016 г. выйшла кн?га, у якой утрымл?ваюцца каротк?я ? глыбок?я адказы Папы на некаторыя л?сты, як?я ён атрыма? ад дзяцей. Яна так ? называецца: “Дзец? п?шуць л?сты, Франц?шак адказвае”.