蜜桃交友

Пошук

Франц?шак падчас св. ?мшы на заканчэнне С?нода Б?скупа? Франц?шак падчас св. ?мшы на заканчэнне С?нода Б?скупа? 

Папа ?значал?? ?мшу на завяршэнне С?нода Б?скупа?

Неабходна слухаць, станав?цца бл?зк?м? ? даваць сведчанне, каб суправаджаць моладзь на шляху веры, падкрэсл?? Папа падчас ?мшы, якую цэлебрава? 28 кастрычн?ка 2018 г. на завяршэнне С?нода Б?скупа?.

У гам?л?? Франц?шак спасла?ся на евангельскае л?тург?чнае чытанне, у як?м апавядаецца як Езус вярну? зрок сляпому жабраку Бартымею (Мк 10, 46-52). Папа зазначы?, што Евангелле называе яго “сынам Тымея”, але яго бацьк? не было побач. Сляпы бы? нелюб?мы, пак?нуты ? не ме? н?кога, хто б яго выслуха?. Але Езус пачу? яго крык, а кал? падышо? да яго, дазвол?? прама?ляць.

“Езус не спяшаецца. Ён вылучае час на тое, каб слухаць. Вось першы крок, каб дапамагчы на шляху веры: слухаць. Апостальства вуха: слухаць, перш чым казаць”, - падкрэсл?? Папа.

Франц?шак за?важы?, што некаторыя вучн? Езуса прымушал? Бартымея змо?кнуць. Ён бы? перашкодай на ?х шляху; бы? “не прадугледжаны праграмай”; яны аддавал? перавагу ?ласнаму тэмпу, а не тэмпу Езуса; ?шл? за Панам, але мел? ? галаве ?ласныя праекты.

“Як важна для нас слухаць жыццё! Сыны Нябеснага Айца слухаюць брато?: не непатрэбныя плётк?, але патрэбы бл?жняга. Слухаць з любо?ю, цярпл?васцю, як Бог роб?ць у аднос?нах да нас, да нашых мал?тва?, як?я часта па?тараем. Бог н?кол? не стамляецца, за?сёды радуецца, кал? шукаем Яго”, - сказа? Папа.

“[Хачу сказаць моладз? ад ?мя ?с?х нас, дарослых: прабачце, кал? мы часта не выслухо?ваем вас; кал? мы, замест таго, каб адкрыць на вас сэрца, запа?няем вам вушы]”

, - сцвердз?? Пантыф?к.

“Як Касцёл Езуса, мы прагнем слухаць вас з любо?ю, з упэ?ненасцю ? дзвюх рэчах: што ваша жыццё кашто?нае для Бога, таму што Бог – малады ? люб?ць моладзь; ? што ваша жыццё кашто?нае таксама для нас. Больш за тое, яно неабходнае, каб ?сц? далей”, - сказа? Папа.

Зно? спасылаючыся на евангельскае апавяданне пра Бартымея, Франц?шак зазначы?, што Касцёл пакл?каны станав?цца бл?зк?м да моладз?, каб суправаджаць яе на шляху веры. Езус не “дэлегава?” н?кога, каб дапамагчы сляпому, але сустрэ?ся з ?м асаб?ста ? ?вайшо? у яго с?туацыю, падкрэсл?? ён.

“Вера праходз?ць праз жыццё. Кал? вера канцэнтруецца выключна на дактрынальных фармул?ро?ках, рызыкуе прама?ляць тольк? да розуму, не закранаючы сэрца. ? кал? канцэнтруецца тольк? на тым, што трэба раб?ць, рызыкуе ператварыцца ? марал?зарства ? звесц?ся да сацыяльных аспекта?. Аднак вера – гэта жыццё. Гэта жыццё Божай любо?ю, якая змян?ла тваё ?снаванне”, - сказа? Папа.

“[Мы не можам быць “дактрынал?стам?” або “актыв?стам?”; мы пакл?каны спа?няць Божыя справы па-божаму, праз бл?зкасць: злучаныя з ?м, ? еднасц? пам?ж нам?, бл?зк?я да брато?. Бл?зкасць: вось таямн?ца, каб перадаць сутнасць веры, а не нейк? другасны аспект]”

, - дада? ён. 

Паводле Франц?шка, бл?зкасць ? нясенне Добрай вестк? ? жыццё брато?, гэта “супрацьяддзе” ад спакусы “гатовых рэцэпта?”. Важна выходз?ць за межы сва?х суполак ? не баяцца “запэцкаць рук?”. Трэба паглядзець на крыж ? ?згадаць, што Бог першы сх?л??ся над нам? ? ста? бл?зк?м да нас, грэшн?ка?.

“А кал?, дзеля Божай любов?, таксама ? мы станем бл?зк?м?, тады ператворымся ? носьб?та? новага жыцця: не наста?н?ка? ус?х, не эксперта? у сакральных пытаннях, але сведка? любов?, якая зба?ляе”, - сцвердз?? Святы Айцец.

Пантыф?к за?важы?, што трэц?м крокам у суправаджэнн? на шляху веры пав?нна быць сведчанне. Важна выходз?ць насустрач патрабуючым, несучы ?м не сам?х сябе, а Езуса Хрыста. “Як часта людз? адчуваюць цяжар нашых структур, а не сябро?скую прысутнасць Езуса”, - з жалем падкрэсл?? Папа ? дада?, што жыццёвае сведчанне нашмат эфекты?ней, чым прапаведванне тольк? на словах.

“Ус?м вам, як?я ?дзельн?чал? ? гэтым “супольным? п?л?грымаванн?”, кажу дзякуй за ваша сведчанне. Мы працавал? ? еднасц? ? з шчырасцю, з жаданнем служыць Богу ? Яго народу. Няхай Пан благаслав?ць нашыя крок?, каб магл? слухаць моладзь, станав?цца бл?зк?м? ? сведчыць перад ?м? аб радасц? наша жыцця: Езусе”, - пажада? Святы Айцец на заканчэнне сваёй гам?л??.

Рэпартаж аб св. ?мшы на заканчэнне С?нода Б?скупа?
Нав?на ? фармаце а?дыё
28 кастрычн?ка 2018, 10:55