ҽ

Маскоўская каталіцкая катэдра Маскоўская каталіцкая катэдра 

Арцыбіскуп з Масквы: Еўропа сёння патрабуе прабачэння

Пачуццё прабачэння – гэта найвялікшы ўклад, які Каталіцкі Касцёл у Расіі можа прапанаваць Еўропе сёння, - лічыць арцыбіскуп Паола Пецы, пастыр архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Паводле яго, толькі досвед прабачэння і паяднання можа па-сапраўднаму пераадолець і перамагчы ўсе падзелы, крыўду і нянавісць паміж братамі.

У інтэрв’ю італьянскаму Avvenire іерарх звярнуў увагу на тое, што вайна ва Украіне паўплывала таксама на католікаў у Расіі, якія складаюць тут невялікую меншасць. На цяжкасці, выкліканыя гэтай сітуацыяй, яны адказалі жаданнем будаваць, пачынаць нанова з хрысціянскім духам.

Арцыбіскуп Пецы нагадаў аб тым, што значную частку мясцовай каталіцкай супольнасці ў Маскве складаюць замежныя студэнты. Вайна не спыніла іх прытоку. Змяніліся краіны, з якіх яны паходзяць. “Павялічылася колькасць мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі, а што тычыцца Каталіцкага Касцёла, расце колькасць в'етнамцаў і філіпінцаў”, - паведаміў ён.

Іерарх прызнаўся, што расійская моладзь па-ранейшаму хоча ўключацца ў жыццё Касцёла. Не выключэннем стаў і Сінод па сінадальнасці, на якім разам з арцыбіскуп Пецы прысутнічалі людзі, адказныя за душпастырства моладзі ў краіне.

Гаворачы пра важнасць прабачэння і прымірэння, пастыр архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве згадаў свой досвед падчас першага Вялікага тыдня вайны. Тады да яго прыйшла жанчына і прызналася, што нянавісць напоўніла яе сэрца і ўсё жыццё. Паколькі ў такім стане яна не магла прыняць сакрамэнт паяднання, яны толькі памаліліся разам. Праз доўгі час яна вярнулася і сказала, што нарэшце можа паспавядацца.

“У любові Езуса яна знайшла проціяддзе ад нянавісці – прымірэнне і прабачэнне”, - сказаў арцыбіскуп Пецы, падкрэсліваючы, што гэта найвялікшы дар, які можа быць дадзены сучаснай Еўропе.
 

19 снежня 2023, 12:03