Патрыярх Піцабала заклікаў да дыялогу, прабачэння і сяброўства
Марыя Валодзіна - Pope
Кардынал П'ербатыста Піцабала канстатаваў, што ўспышкі гвалту ахапілі ўсю планету. "Здаецца, увесь свет перажывае час вялікіх цяжкасцяў, дзе пераважаюць насілле, нянавісць, падзел, пачуццё помсты", - сказаў ён у відэазвароце.
Патрыярх выказаў занепакоенасць сітуацыяй "у Паўночнай Еўропе" і звярнуў увагу на Блізкі Усход. "З 7 кастрычніка мы пагрузіліся ў мора нянавісці, крыўды, помсты і смерці", - зазначыў ён.
Іерарх падкрэсліў несумненную важнасць і сэнс Божага Нараджэння “ў сітуацыі вялікіх цяжкасцяў, калі кожны чалавек замкнёны ў сваіх уласных пакутах". "Бог прыходзіць да нас, уцелаўляецца і адкрывае нашы сэрцы для сустрэчы з іншым, для прызнання іншага важнай часткай сябе", - сказаў ён.
Нягледзячы на жудасны гвалт і грукат зброі, існуе іншы спосаб існавання ў свеце, які заключаецца ў тым, каб любіць іншых, прызнаць у іншым свайго брата або сястру, быць адкрытымі для дыялогу, прымірэння, прабачэння і сяброўства, - нагадаў кардынал Піцабала.
Патрыярх звярнуўся з заклікам “падняць погляд, каб выйсці за межы цяперашняга болю і ўбачыць, як дзейнічае Бог. Таму што Езус – сапраўды Сын Божы, Пан гісторыі, асабістай гісторыі кожнага з нас і гісторыі ўсяго свету".